Даляр ужо 3 040

Источник материала:  
17.11.2010 11:37 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША, паводле вынікаў біржавых таргоў 17 лістапада, вырас на 2 рублі і складзе на заўтра, 18 лістапада, 3.040 рублёў.

Даляр ужо 3 040

Такім чынам даляр чарговы раз абнавіў гістарычны максімум у Беларусі. Апошні рэкорд быў усталяваны акурат у аўторак, 16-га, а з 1 лістапада афіцыйны курс даляра вырас на 29 рублёў, а з 1 студзеня 2010 года на 181 рубель.

Курс 3 040 рублёў за адзінку амерыканскай валюты азначае, што заўтра ў некаторых абменніках даляр будуць прадаваць насельніцтву па 3 100 рублёў. Сёння вышэйшая планка продажу амерыканскай валюты дасягнула 3 098 рублёў.

Курс еўра, наадварот, на таргах 17 лістапада знізіўся да 4 101,87 рубля, патаннеўшы за дзень амаль на 30 рублёў.

Каэфіцыент еўра/даляр паводле Нацбанка 1,3493.


Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Виниловый сайдинг Cedar Impressions сертифицирован Vinyl Siding Institute

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика