Даляр ужо
10.11.2010 12:03
—
Новости Экономики
Працягваецца паступовы рост афіцыйнага курса даляра ў дачыненні да айчыннага рубля.
10 лістапада на таргах БВФБ даляр вырас на 3 рублі і на заўтра, 11 лістапада, яго курс складзе 3 030 рублёў.
З панядзелка курс амерыканскай валюты вырас на 10 рублёў, а з 1 лістапада – на 19 рублёў.
Курс еўра, у сваю чаргу, працягвае зніжацца. Сёння ён патаннеў на 4,03 рубля, і на 11 лістапада яго курс складзе 4 185,04.
Нагадаем, што з панядзелка курс еўра знізіўся больш чым на 100 рублёў – на панядзелак складаў -- 4 291.72 рубля.
Каэфіцыент Нацбанка еўра/даляр – 1,3812.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by