Няўдалы бізнэс латвійскіх мільянераў у

Источник материала:  
08.11.2010 11:25 — Новости Экономики
У Латвіі крызісны год на 20% абнавіў топ-100 самых багатых бізнэсоўцаў і паменшыў іх сукупны капітал на 220 млн латаў (звыш 427 млн даляраў). Колькасць бізнэс-праектаў латвійскіх мільянераў у Беларусі не павялічылася. Больш стала няўдалых спробаў інвеставаць у беларускую эканоміку.

Дастаткова вялікі пералік так і нерэалізаваных латвійскімі інвестарамі ў Беларусі задумаў папоўніў праект другога багацея Латвіі Кірава Ліпмана.

Сукупны капітал бізнэсоўца і яго жонкі Ганны Ліпмане эксперты кампаніі Baltic Screen, якія склалі новы рэйтынг латвійскіх мільянераў, гэтым разам ацанілі ў 54 млн латаў (каля 105 млн даляраў). Яго аснова — уласнасць у металургічнай і фармацэўтычнай галінах.

Кіраў Ліпман з’яўляецца адным з суўладальнікаў ліепайскага металургічнага завода, які вядомы тым, што дэлегаваў на адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі сваю каманду (Ліпман, дарэчы, узначальвае Латвійскую федэрацыю хакея). Але калі ўладальнікам кантрольнага пакета завода ў Ліепаі з’яўляецца бізнэсовец, які займае трэцяе месца ў топ-100, — Сяргей Захар’ін, то ў фармацэўтычнай кампаніі Grindex Ліпман — асноўны акцыянер.

Пачынаючы з 2009 ён актыўна вёў перамовы аб набыцці кантрольнага пакета (або хоць бы 50% акцый) аднаго з найбуйнейшых фармацэўтычных беларускіх прадпрыемстваў — Барысаўскага завода медпрэпаратаў. Перамовы актывізаваліся пасля акцыянавання прадпрыемства, але ў выніку зайшлі ў тупік. Беларускі бок адмовіўся прадаваць буйны пакет, пасля чаго Ліпман купіў фабрыку ў Славакіі.

Кіраў Ліпман — не адзіны з фігурантаў рэйтынгу, у якіх не пайшлі справы ў Беларусі.

У сярэдзіне 2000-х сур’ёзны праект з Беларуссю планаваўся ў абсалютнай лідара латвійскага топ-100, вэнтспілскага мэра і ўплывовага палітыка Айвара Лембергса. Па выніках 2009 года капітал бізнэсоўца і яго дзяцей ацэнены ў 180 млн латаў (каля 350 млн даляраў).

У 2004 — 2005 Лембергс як адзін з суўладальнікаў найбуйнейшага транзітнага холдынгу Латвіі LSF Holdings быў гатовы ў абмен на гарантаваныя аб’ёмы перавалкі грузаў (калія, нафтапрадуктаў) з Беларусі бясплатна аддаць беларусам тэрмінал па перавалцы насыпных грузаў у Вэнтспілсе. Кантрольны пакет, згодна з пададзеным латвійскій бокам бізнэс-планам, перайшоў бы да «Беларуськалія». Ці то праз дадатковыя ўмовы, якія высоўвалі ўладальнікі LSF Holdings беларускаму боку, ці то праз унутраныя рознагалоссі, якія прывялі ў мінулым годзе да адкрытага канфлікту суўладальнікаў холдынгу, гэты праект не адбыўся. Беларусы пераарыентавалі асноўныя аб’ёмы перавалкі калію на літоўскую Клайпеду.

З іншых латвійскіх бізнэсоўцаў, якія маюць у сваёй практыцы няўдалы досвед інвеставання ў Беларусь, можна назваць Васіля Мельніка і Гунара Кірсанса.

Васіль Мельнік спрабаваў стварыць сумеснае прадпрыемства з мінскай швейнай фабрыкай «Алеся». У 2004 было нават зарэгістравана СП «Огрэ — Алеся», але праект так і не быў рэалізаваны праз нежаданне беларускага боку расставацца з кантрольным пакетам.

Нацыянальны бізнэс-сімвал, як яго называюць у Латвіі, уладальнік сеткі бістро Lido Гунар Кірсонс знайшоў сабе партнёра ў Беларусі ў асобе Упраўлення справамі прэзідэнта. У выніку ў Мінску адкрылася бістро, вельмі падобнае і па канцэпцыі, і па брэндзе з ўстановамі Кірсанса, да якога ён, аднак, не мае ніякага дачынення. Зрэшты, у Кірсанса хапае праблем і ў сябе на радзіме — ён фактычна на мяжы банкруцтва. Па паведамленнях латвійскіх дзелавых СМІ, бізнэсовец нават пачаў распрадаваць асабістую маёмасць, уключаючы парк дарагіх аўтамабіляў.

Хто можа пакуль запісаць сабе працу ў Беларусі ў актыў, дык гэта галоўны акцыянер Rietumu banka Леанід Эстэркін. У топе-100 латвійскіх мільянераў ён заняў 4-е месца з капіталам 53 млн латаў (амаль 103 млн даляраў).

На беларускім рынку бізнэс Эстэркіна публічна прысутнічае з 2001 года, калі было зарэгістраванае прадстаўніцтва Rietumu banka ў Беларусі.

У 2008 годзе латвійскі бізнэсовец набыў і свае першыя актывы — ён купіў 50% капіталу лізінгавай групы «ВестЛизинг», у якую ўваходзяць ТАА «ВестЛизинг» (аўталізінг) і ТАА «Весттрансінвест» (паслугі лізінгу будаўнічай і дарожнай тэхнікі, грузавога і пасажырскага аўтатранспарту, прамысловага і будаўнічага абсталявання).

У гэтым годзе Эстэркін зрабіў яшчэ адно прырашчэнне — за 100 даляраў ён набыў у Беларусі лізінгавую кампанію Parex lizing, некалі заснаваную латвійскім Parex banka, які збанкрутаваў падчас крызісу.

Сто даляраў — вельмі сімвалічная сума. Параўноўваючы аб’ёмы інвестыцый (у асаблівасці непасрэдных), якія ўкладаюць у беларускую эканоміку найбліжэйшыя суседзі нашай краіны, варта прызнаць, што латвійскі бізнэс далёка адстае ад астатніх — расійцаў, палякаў, украінцаў і літоўцаў.

Падзяліцца навіной: 
zautra.by

←Валютные кредиты станут историей?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика