Першы гіпермаркет у райцэнтры

Источник материала:  
08.11.2010 09:50 — Новости Экономики

Бабруйск стаў першым райцэнтрам Беларусі, у якім адкрыўся гіпермаркет. Першапраходцам стала буйная кампанія «Табак-Інвест» (гандлёвая марка – «Карона»).

Агульная плошча бабруйскай «Кароны» склала 22 тыс. кв. метраў, плошча гандлёвай залы – 4,6 тыс. кв. метраў. На тэрыторыі гіпермаркета акрамя харчовага аддзела дзейнічае супермаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна".

Новы гіпермаркет – трэці ў сетцы «Табак-Інвеста».

Першы з іх быў адкрыты ў Мінску ў 2006 году, у 2009 году другая «Карона» з"явілася ў Брэсце. У стадыі будаўніцтва ў наш час знаходзіцца чацвёртая «Карона», якая змесціцца ў Віцебску.

Уладальнікам кампаніі «Табак-Інвест» і брэнда «Карона» з"яўляецца ўплывовы бізнэсмэн Павел Тапузідзіс, які ўваходзіць у топ-10 самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі. Яму прыналежыць тытунёвая фабрыка ў Мінску, а таксама шэраг перспектыўных пляцовак пад забудову. У іх ліку – будаўніцтва шматфункцыянальных комплексаў «Мінск-Лідо» і «Карона-Уручча» ў беларускай сталіцы.

Таксама

Тапузідзіс сёлета па асабістым указанні Аляксандра Лукашэнка вызначаны ў якасці аднаго з галоўных забудоўшчыкаў тэрыторыі на возеры Нарач.

Мэтай гэтага праекта з"яўляецца падвышэнне прывабнасці і, адпаведна, прыбытковасці ад эксплуатацыі аднаго з самых прыгожых месцаў Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
Ej.by

←Кіраўнік Мінфіна Германіі раскрытыкаваў «бездапаможную» валютную палітыку ЗША

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика