Беларусь павялічыць тарыфную стаўку на транзіт расійскага газу на 6%

Источник материала:  
02.11.2010 12:47 — Новости Экономики
У 2011 годзе Беларусь павялічыць тарыфную стаўку на транзіт расійскага газу на 6%.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка 2 лістапада на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў пры абмеркаванні праекта дзяржпраграмы развіцця транзітнага патэнцыялу краіны на 2011–2015 гады.

Сямашка падкрэсліў, што штогадовы аб’ём прапампоўвання прыроднага газу праз Беларусь складае 43–44 млрд. кубаметраў. «Гэта максімальная загрузка нашай газатранспартнай сістэмы. У найбліжэйшыя гады фізічнага павелічэння аб’ёму транзіту не будзе, але тарыфы будуць узрастаць», — канстатаваў першы віцэ-прэм’ер.

Ён нагадаў, што

сёлета тарыф на прапампоўванне газу складае 1,88 долара за 1 тыс. куб. м на 100 км.

«У наступным годзе будзе 2 долара па пагадненні, а гэта рост на 6%, а далей будзем спрачацца», — сказаў Сямашка. Ён падкрэсліў, што тарыф па транзіце газу па тэрыторыі Украіны ўжо сёння складае 2,5 долара.

Будзе мяняцца тарыфная палітыка і ў дачыненні да транзіту нафты. Паводле слоў Сямашкі, Беларусь чакае падзення аб’ёмаў прапампоўвання нафты ў сувязі з запланаваным на 1 студзеня 2011 года запускам нафтаправода БТС-2.

Пры гэтым першы віцэ-прэм’ер нагадаў, што паміж беларускім і расійскім бакамі падпісаны шэраг дакументаў па пастаўках нафты. «Кожны год формула на транзіт пераглядаецца», — падкрэсліў Сямашка.

У сувязі з гэтым ён выказаў нязгоду з аўтарамі праекта дзяржпраграмы развіцця транзітнага патэнцыялу, у якім штогадовы даход ад транзіту нафты на працягу 2011–2015 гадоў прадугледжаны на ўзроўні 200 млн. долараў.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←Идеальное решение «пятого» фасада

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика