Праблемы будуць

Источник материала:  
02.11.2010 09:31 — Новости Экономики
У «Газпраме» не выключаюць цяжкасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю.

У інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў наступным годзе заканчваецца кантракт на пастаўку газу Беларусі, як будуць праходзіць перамовы па новым кантракце, «пакуль сказаць цяжка».

Разам з тым, паводле яго слоў, «прайшоўшы праз шэраг крызісаў, [Расія і Беларусь] выйшлі на прымальны для абодвух бакоў узровень узаемадзеяння».

Паводле інфармацыі РІА Новости, на пытанне, ці магчымая новая «газавая вайна» ў адносінах з Беларуссю, Купрыянаў адказаў:

«Ну, мы ўсе ведаем прымаўку: спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага».

Як паведамлялася раней, намеснік старшыні праўлення «Газпраме» Андрэй Круглоў 3 верасня заявіў, што ў 2011 годзе газавы холдынг чакае канчатковы пераход на рыначнае цэнаўтварэнне з Беларуссю, Малдовай і Арменіяй.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Белнефтехим: вопросы реконструкции вышли на первый план

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика