Вэнэсуэльская нафта пацячэ па нафтаправодзе «Адэса-Броды»
«Дамова падпісана ў Менску, на раней агавораных умовах», — паведаміў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці кампаніі «Укртранснафта» Міхаіл Краўчанка.
Ён адзначыў, што 25 кастрычніка ў Менску прадстаўнікі Мінпалэнерга Ўкраіны і кампаніі «Укртранснафта» правялі перамовы з кіраўніцтвам «Беларускай нафтавай кампаніі». БНК — кантрактатрымальнік вэнэсуэльскай нафты, упаўнаважаны на падпісаньне дамовы зь беларускага боку.
Па выніках перамоў бакі падпісалі адпаведны дакумэнт.
Паводле ранейшых зьвестак, праект дамовы прадугледжвае транспартаваньне праз Украіну ў Беларусь каля 5 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты. Мяркуецца, што, згодна з кантрактам, нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў порт Паўднёвы на свопавых умовах і далей транспартавацца праз трубаправод
Па выніках перамоў прэзыдэнтаў Беларусі і Вэнэсуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса, якія прайшлі 16 кастрычніка ў Менску, «Беларуская нафтавая кампанія» і PDVSA падпісалі кантракт на пастаўку ў 2011–2013 гадах у Беларусь 10 мільёнаў тон нафты ў год.
svaboda.org