Лідары краін ЕС вырашылі ўнесці папраўкі ў Лісабонскую дамову
На саміце кіраўнікоў краін ЕС у Брусэлі 29 кастрычніка было прынятае рашэнне ўнесці шэраг паправак у Лісабонскую дамову.
Саміт падаў прэзідэнту ЕС Херману ван Ромпею мандат на вызначэнне неабходных змен, якія дазволяць стварыць нейкі антыкрызісны механізм для абароны еўрапейскай валюты.
Канцлер Германіі Ангела Меркель была адным з ініцыятараў абмеркавання пытання аб унясенні змяненняў у Лісабонскую дамову, бо без гэтага, па яе словах, немагчыма стварыць антыкрызісны стабілізацыйны фонд для зоны еўра.
Перашкодай для гэтага з’яўляецца Артыкул 125 дамовы, які забараняеГерманія пры падтрымцы Францыі запатрабавала на саміце ўнясення змяненняў у гэты артыкул, бо ў адваротным выпадку Канстытуцыйны суд Германіі здольны заблакаваць любую дапамогу, аналагічную той, што была на часовай і выключнай аснове дадзеная Грэцыі.
Таксама Германія і Францыя выказаліся за ўвядзенне санкцый для краін, якія апынуліся на мяжы банкруцтва.
Паводле заявы Меркель, гэта дазволіць не дапусціць у будучыні паўтарэння эканамічнага краху, які прадэманстравала Грэцыя. Гаворка ідзе пра фінансавыя санкцыі, таксама магчыма пазбаўленне
Пакаранне прадугледжана для краін, дэфіцыт бюджэту якіх перавысіць 3% ад ВУП або дзяржпазыка якіх пераадолее значэнне 60% ВУП.