Экспарт паслуг вырас амаль на 30%

Источник материала:  
27.10.2010 10:34 — Новости Экономики

Беларусь у студзені-жніўні павялічыла экспарт паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 29,1% да больш як $2,8 млрд., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Імпарт паслуг склаў больш як $1,7 млрд. і ўзрос на 38,3%.

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 26,9% яго агульнага аб’ёму, у краіны па-за СНД — 73,1%, імпарт паслуг з краін СНД — 28,8% яго агульнага аб’ёму, з краін па-за СНД — 71,2%.

У студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года Беларусь павялічыла экспарт будаўнічых паслуг на 45,1%, транспартных — на 34,2%, камп’ютарных — на 24,5%, аперацыйнага лізінгу — на 18,3%, паслуг сувязі — на 9,4%, у сферы паездак — на 8,1%, архітэктурных, інжынерных і іншых тэхнічных паслуг — на 7,2%. Разам з тым на 40,8% скараціўся экспарт роялці (аўтарскіх ганарараў) і ліцэнзійных плацяжоў.

Імпарт будаўнічых паслуг за восем месяцаў павялічыўся амаль у два разы, транспартных — на 82,9%, аперацыйнага лізінгу — на 43,3%, паслуг сувязі — на 42%, архітэктурных, інжынерных і іншых тэхнічных паслуг — на 16,5%. На 3,1% зменшыўся імпарт камп’ютарных паслуг, на 5,2% — паслуг у сферы паездак.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Вопросы учета и использования собственности СГ обсудят в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика