Працэнтныя стаўкі па крэдытах беларускіх банкаў працягнуць зніжацца
Пра гэта паведаміў у аўторак намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін на
«У гэтым годзе адбываецца даволі хуткае зніжэнне ставак па крэдытах насельніцтву. Максімальны ўзровень працэнтных ставак па няльготных крэдытах быў у лютым — 25,8%. Але Нацыянальным банкам і ўрадам з пачатку года прымаліся актыўныя меры па зніжэнні ставак,
і ўжо ў верасні сярэдняя стаўка па няльготных крэдытах насельніцтву склалася на ўзроўні 18,5%.Такім чынам, зніжэнне гэтага паказчыка за такі кароткі перыяд амаль на трэць — гэта добрыя тэмпы, хоць гэты працэс будзе прадаўжацца», — сказаў Мікалай Лузгін.
Ён адзначыў, што аб’ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб у беларускіх банках на 1 кастрычніка 2010 года склаў Br20,1 трлн., або 25,3% у агульным аб’ёме крэдытнага партфеля банкаў. На аднаго жыхара рэспублікі на 1 кастрычніка прыпадала Br2119,3 тыс. крэдытнай запазычанасці.
Асноўнымі напрамкамі крэдытавання
Вядучым банкам па крэдытаванню насельніцтва з’яўляецца Беларусбанк, доля якога ў агульнай запазычанасці фізічных асоб складае 71,6%.
БЕЛТА