Ангела Меркель: Еўра можна падтрымліваць толькі да 2013
Адпаведную заяву яна зрабіла сёння на
«Патрэбны механізм выратавання на працяглую перспектыву», — сказала А. Меркель. Яна падкрэсліла, што Францыя і Германія ўжо дасягнулі згоды на гэты конт. «Але гэта не раўназначна згодзе ў Еўрапейскай радзе, нам будзе патрэбная жорсткая праца па перакананні іншых», — сказала А. Меркель.
Гаворачы аб сусветнай фінансавай архітэктуры, яна падкрэсліла, што
адэкватнасць валютных курсаў застаецца адным з цэнтральных пытанняў абмеркавання ў рамках «вялікай дваццаткі» і «адной з галоўных пагроз пратэкцыянізму».У сваю чаргу, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў падкрэсліў, што, на яго думку, «дваццатцы» час зрабіць нешта канчатковае «і такая пазіцыя датычыць у тым ліку структуры валютнай сістэмы ў свеце.
«Лічу, што мы здолелі прасунуцца наперад, але цяпер неабходна дасягнуць канчатковага выніку, і ў перыяд старшынства Францыі ў „дваццатцы“ мы будзем працаваць над гэтым», — сказаў расійскі прэзідэнт. Ён дадаў, што найважнейшымі тэмамі павінныя стаць магчымасць увядзення большай колькасці рэзервовых валют і, магчыма, стварэння глабальнай рэзервовай валюты.
rbc.ru