Якія праекты Лукашэнка аддае кітайцам?

Источник материала:  
11.10.2010 09:50 — Новости Экономики
Беларусь і Кітай падпісалі пакет дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў на $3,5 млрд. Цырымонія падпісання адбылася сёння ў Пекіне з удзелам членаў афіцыйнай дэлегацыі, што суправаджае кіраўніка Беларусі ў ходзе яго рабочага візіту ў КНР.

У прыватнасці, падпісаны тры крэдытныя пагадненні, восем камерцыйных кантрактаў і два рамачныя пагадненні па рэалізацыі двухбаковых праектаў у сферы энергетыкі, будаўніцтва, прамысловасці, дарожна-транспартнай інфраструктуры.

Урад Беларусі і Эксімбанк КНР падпісалі рамачнае пагадненне аб фінансаванні прыярытэтных інвестыцыйных праектаў. З Эксімбанкам КНР заключаны таксама крэдытныя пагадненні па фінансаванню праектаў па стварэнню інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінска, электрыфікацыі ўчасткаў чыгункі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па фінансаванню паставак грузавых электравозаў.

Міністэрства эканомікі Беларусі і Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Беларусі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі шэрага праектаў у прамысловасці і энергетыцы.

У прыватнасці, з дапамогай кітайскіх інвестыцый будзе пабудаваны завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК» магутнасцю 400 тыс. т у год, а таксама завод індустрыяльнага домабудавання магутнасцю 200 тыс. кв. м і завод кальцыніраванай соды. Будуць пабудаваны таксама дзве новыя электрастанцыі: ПГУ-400 МВт Бярозаўскай ДРЭС і ПГУ-400 МВт Лукомскай ГРЭС. Прычым будаўніцтва новай электрастанцыі на Бярозаўскай ДРЭС пачнецца ўжо ў снежні бягучага года, завяршыць яго плануецца за тры гады. Кошт праекта ацэньваецца ў памеры $400 млн.

Заключаны таксама інвестыцыйны дагавор з ТАА «Пекін Юні — Канстракшн Груп» аб рэалізацыі праекта па будаўніцтву ў Мінску гасцінічнага комлексу «Пекін» з аб’ектамі абслугоўвання.

Кітайскі бок прафінансуе праект па рэканструкцыі дзеючага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У прыватнасці, тут плануецца стварыць сучасны міжнародны пасажырскі тэрмінал, абсталяваць аэрапорт сістэмамі бяспекі і апавяшчэння, а таксама пабудаваць другую штучную узлётна-пасадачную паласу з магчымасцю прыёму самалёта А-380. Арыенціровачна кошт праекта складзе каля $600 млн.

Як адзначыў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, гэтыя праекты вельмі значныя для эканомікі Беларусі. «Мы спадзяёмся, што з іх дапамогай зможам дагнаць Кітай, які развіваецца з прыростам ВУП 11 працэнтаў. Дагнаць у іншым маштабе, але з добрым тэмпам росту эканомікі», — дадаў ён. Уладзімір Сямашка звярнуў увагу на тое, што названыя праекты выгадныя як Беларусі, так і кітайскаму боку: Беларусі гэта дасць магчымасць паскорыць дынаміку развіцця, а Кітаю — асвоіць еўрапейскі рынак і даказаць плацежаздольнасць на еўрапейскім кантыненце. Ён таксама адзначыў, што сёння закладзена аснова для асваення і шэрага іншых праектаў з Кітаем на $15 млрд., дамоўленасць аб чым была дасягнута ў пачатку бягучага года. Цяпер на розных стадыях падрыхтоўкі знаходзіцца каля 100 праектаў. Уладзімір Сямашка выказаў надзею, што ў час візіту ў Беларусь дырэктара Эксімбанка Кітая ў лістападзе гэтага года будзе таксама падпісаны шэраг значных дакументаўю

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Паляжай, БЕЛТА

←Рост объемов иностранного капитала не должен стать самоцелью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика