ЕС: першая зона свабоднага гандлю з азіяцкай краінай
06.10.2010 14:11
—
Новости Экономики
Эўрапейскі зьвяз і Паўднёвая Карэя падпісалі пагадненьне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю. Чакаецца, што вынікам пагадненьня стане павелічэньне тавараабароту паміж бакамі на 30 мільярдаў эўра штогод. Гэта – першая дамова ЭЗ аб свабодным гандлі, заключаная з азіяцкай краінай.
Дакумэнт быў падпісаны сёньня на саміце ЭЗ-Паўднёвая Карэя ў Беусэлі. Чакаецца, што дамова набудзе моц 1 ліпеня 2011 году, пасьля таго, як яе ратыфікуе Карэя.
Італія доўгі час тармазіла падпісаньне пагадненьня, асьцерагаючыся, што наплыў бязмытных карэйскіх машынаў пашкодзіць італьянскай аўтамабільнай вытворчасьці.
Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабода»