Да 2014 г. плануецца ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне ў цэнах на газ і тарыфах на электраэнергію
У прыватнасці, да 2012 года прадугледжваецца адмена льготных цэн на газ і тарыфаў на электраэнергію для асобных юрасоб і прадпрымальнікаў. Поўная ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ плануецца да 2013 года, а ў тарыфах на цеплавую і электрычную энергію — да 2014 года.
Як паведаміў міністр, на рэалізацыю дзяржпраграмы неабходна накіраваць прыблізна 7,5 млрд. долараў. З іх непасрэдна на развіццё энергасістэмы — 5,92 млрд. долараў, астатняя частка патрэбна для пагашэння крэдытных рэсурсаў.
Апрача гэтых сродкаў у якасці крыніцы фінансавання дзяржпраграмы плануецца выкарыстаць уласныя сродкі арганізацый, прамыя інвестыцыі і бюджэтныя грошы.
У прыватнасці, паводле слоў Азярца, прыкладна 3,9 млрд. долараў мяркуецца выдзеліць на будаўніцтва і рэканструкцыю генеравальных крыніцаў. Гэта прадугледжваецца ажыццявіць за кошт крэдытаў Кітая і еўрапейскіх краін.
Што тычыцца бюджэтных сродкаў, то яны будуць накіраваны на сацыяльныя аб`екты, у прыватнасці на будаўніцтва
Рэалізацыя праграмы дазволіць больш чым удвая павялічыць тэмпы абнаўлення энергетычнай інфраструктуры. На працягу 2011–2015 гадоў плануецца ўвесці больш як 3 тысячы мегават эфектыўных электрычных магутнасцяў за кошт укаранення сучасных парагазавых блокаў, мадэрнізаваць існае абсталяванне на ЦЭЦ, вывесці з эксплуатацыі звыш 200 тысяч мегават маральна састарэлага абсталявання.
Гэта, паводле слоў міністра энергетыкі, дазволіць знізіць удзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі на 10% да 2015 года, замясціць прыкладна 2 млрд. кубаметраў газу, знізіць валютную нагрузку да 500 млн. долараў.
Праект праграмы прадугледжвае таксама развіццё цеплавых сетак і іх рэканструкцыю. Штогод плануецца мяняць 140–160 км цеплавых сетак, што дазволіць знізіць страты энергіі да 8%.
Праграма таксама прадугледжвае ўдасканальванне кіравання энергасістэмай. У гэтых мэтах у 2011–2015 гадах плануецца стварэнне РУП «Высакавольтныя электрычныя сеткі», РУП «Белгенерацыя» і аптовага рынку электрычнай энергіі.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН.
БелаПАН