Расія ўдарыць па БелАЗе
Падкамісія ўрада РФ па мытна-тарыфнай палітыцы РФ ухваліла прапанову аб зніжэнні з 25% да 15% стаўкі мыта на ўвоз грузавых аўтамабіляў поўнай масай больш за 200 тон. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада, рашэнне знізіць стаўку мыта да 15% прынятае без загадзя ўзгодненай дэталізацыі ў наменклатуры гэтых тавараў.
Грузавыя аўтамабілі масай больш за 200 тон, у асноўным кар’ерныя самазвалы, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў.
Беларусь вырабляе ў гэтай катэгорыі БелАЗы, і адкрыццё расійскага рынку для самазвалаў іншых вытворцаў адаб"ецца на беларускім заводзе.
БелАЗ, акрамя меншых самазвалаў, выпускае і гіганты грузапад"ёмнасцю ад 200 да 360 тон. БелАЗу належыць 30% сусветнага рынку ў сваім сегменце. 70% прадукцыі БелАЗа ідзе на экспарт у Расію.
СГ