Беларусь на грошы ЗША вывезе ў Расію адпрацаванае ядзернае паліва
17.09.2010 12:02
—
Новости Экономики
Беларусь вывезе ў Расію партыю адпрацаванага ядзернага паліва, назапашанага ў рэспубліцы ў гады савецкай улады.
Пра гэта паведаміў 16 верасня ў Мінску галоўны навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі Алій Малыхін.
Па яго словах, адпаведная дамоўленасць была дасягнутая паміж Масквой і Мінскам «пасля 20 гадоў беспаспяховых перамоваў». Некалькі дзясяткаў кілаграмаў адпрацаванага паліва ў дадзены момант загружаюцца ў касеты, і на працягу 1,5 месяца дадзенае пытанне «будзе закрытае», сказаў Малыхін.
Праект, паводле яго словаў, рэалізуецца на сродкі, дадзеныя ЗША.
Падзяліцца навіной:
regnum.ru
regnum.ru