Беларусь не будзе экспартаваць грэчку
Паводле яго слоў, Беларусь ніколі не была экспарцёрам грэчкі, наадварот, заўсёды яе імпартавала. Так, у 2008 годзе аб’ём імпарту склаў 15 тыс. тон, у
Седзін паведаміў, што Беларусь плануе імпартаваць сёлета прыкладна 20–30 тыс. тон пшаніцы з павышаным утрыманнем клейкавіны для вытворчасці макаронных вырабаў. Адкуль будзе імпартавацца пшаніца, будзе вырашана на тэндэрнай аснове.
Паводле слоў намесніка міністра, сёлета ўпершыню сабрана 548 тыс. тон харчовай пшаніцы найлепшай якасці. Так, 70% пшаніцы аднесена да трэцяга класа. «Мы маем магчымасць амаль на 100% забяспечыць прадпрыемствы мукой для вытворчасці макаронных вырабаў», — падкрэсліў Седзін.
Беларусь сёлета гатова паставіць на экспарт да 50 тыс. тон пшанічнай мукі, да 100 тыс. тона жытняй, да 15 тыс. тон ячных круп і прыкладна 7–8 тыс. тон аўсяных. На экспарт таксама пастаўляецца больш за 50% малочнай і больш за 20% мясной прадукцыі.
Марына Носава, БелаПАН