Курсы валют на 30 жніўня
На 30 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 3.010 беларускіх рублёўЕўра — 3.832,03
Расійскі рубель — 98,06
Украінская грыўна — 381,51
Кошык валют — 1.041,91
У параўнанні з пятніцай, 27 жніўня, афіцыйны курс долара знізіўся на 2 рублі, расійскага рубля — вырас на 0,88 рубля, еўра — знізіўся на 1,04 рубля, украінскай грыўны — на 0,25 рубля.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,08% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.041,91 рубля супраць 1.041,03 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,54%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 5,13%, да расійскага рубля — на 3,59%, да еўра — умацаваўся на 6,67%.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 30 жніўня долар купляюць па 3.005–3.025 і прадаюць па 3.027–3.040 рублёў.
На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.010–3.015 і прадаюць па 3.025–3.035 рублёў.
БелаПАН