Лукашэнка хоча здабываць нафту ў Гамбіі
, заявіў кіраўнік міністэрства замежных спраў Сяргей Мартынаў.
«У Беларусі уласных баз карысных выкапняў мала і нас цікавіць усё, што неабходна для прамысловасці. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць у Гамбіі апошнія пошукі ў галіне здабычы нафты», — заявіў Мартынаў. Акрамя ўдзелу ў асваенні карысных выкапняў Беларусь таксама прапануе Гамбіі стварэнне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі.
Варта адзначыць, што Гамбія ў роўнай з афіцыйным Менскам ступені зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю.
«У нашага прэзідэнта вельмі добрае стаўленне да Лукашэнкі. Ён (прэзідэнт Гамбіі) стаў прэзідэнтам у 1994 годзе, як і Лукашэнка «, — нагадаў гамбійскі міністр.
Ён таксама рэкамендаваў Мартынаву паменш чытаць тое, што піша пра Гамбію замежная прэса.«Вельмі часта тое, што пішуць у газетах і тое, што ёсць у рэальнасці, не адпавядае адно аднаму. Наш прэзідэнт лічыць, што калі насельніцтва шчаслівае — гэта добра, калі
Ён таксама адзначыў, што Гамбія «не збіраецца проста ісці і прасіць крэдыт», а хоча развіваць адносіны з Беларуссю на ўзаемавыгадных умовах.
Беларускі Партызан