Па ўзроўні інфляцыі ў студзені—ліпені 2010 Беларусь заняла 5-е месца ў Еўропе
26.08.2010 12:14
—
Новости Экономики
Наперадзе Беларусі па росце спажывецкіх цэн з пачатку года апынуліся толькі Мальта, Румынія, Расія і Казахстан.
Паводле параўнальнага аналізу, падрыхтаванага Федэральнай службай дзяржаўнай статыстыкі (Расстат), на Мальце ўзровень спажывецкіх коштаў вырас з пачатку года на 5,5%, у Румыніі — на 5,4%, у Расіі — на 4,8%, у Казахстане — на 4,6%, а ў Беларусі — на 4,4%.
Для параўнання: у іншых суседніх з Беларуссю краінах інфляцыя ніжэйшая за беларускую. Так, у Латвіі гэты паказчык склаў у разгляданы перыяд часу 2%, у Літве спажывецкія кошты выраслі на 2,1%, у Польшчы — на 1,8%, а ва Украіне — на 3,1%.
Ірландыя — адзіная еўрапейская краіна, дзе за разгляданы перыяд узровень спажывецкіх коштаў знізіўся — на 0,3%.Падзяліцца навіной:
Ежедневник
Ежедневник