Беларусь выдаткуе на будаўніцтва АЭС у 2011—2020 больш за $9,3 млрд
25.08.2010 13:06
—
Новости Экономики
Беларускі ўрад плануе накіраваць на будаўніцтва АЭС у 2011–2020 больш за $9,3 млрд, гаворыцца ў стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу рэспублікі да канца 2020, зацверджанай пастановай савета міністраў.
Згодна з дакументам, у 2011–2015 на будаўніцтва АЭС плануецца накіраваць $3 млрд, у 2016–2020 — $6,334 млрд.
Беларусь плануе ўвесці першы блок АЭС у 2016, другі — у 2018.Сумарная магутнасць блокаў складзе 2 тысячы МВт. Генеральным падрадчыкам выступае расійская кампанія «Атомстройэкспорт». Улады краіны звярнуліся да ўрада Расіі з просьбай пра крэдыт у памеры $9 млрд, якія пойдуць на будаўніцтва АЭС і стварэнне неабходнай інфраструктуры.
Падзяліцца навіной:
ИТАР-ТАСС
ИТАР-ТАСС