Курсы валют на 24 жніўня
На 24 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 3.005 беларускіх рублёўЕўра — 3.813,95
Расійскі рубель — 98,19
Украінская грыўна — 380,86
Кошык валют — 1.040,15
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 7 рублёў, расійскага рубля — знізіўся на 0,07 рубля, еўра — на 29,79 рубля, украінскай грыўны — вырас на 0,40 рубля. У дачыненні да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,21% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.040,15 рубля супраць 1.042,29 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,37%, да долара — на 4,96%, да еўра — умацаваўся на 7,12%, да расійскага рубля — знізіўся на 3,73%.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 24 жніўня долар купляюць па 3.000–3.015 і прадаюць па 3.020–3.025 рублёў.
На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.000–3.010 і прадаюць па 3.015–3.025 рублёў.
БелаПАН