Беларусы сталі болей паліць?

Источник материала:  
20.08.2010 14:23 — Новости Экономики
Урад Беларусі зацьвердзіў новыя квоты на вытворчасьць у 2010 годзе тытунёвых вырабаў у памеры 23,1 млрд. штук.

Гэта на 500 млн. штук больш, чым прадугледжвалася папярэдняй квотай на бягучы год. Летась было выраблена 21,1 млрд. штук.

Квоты на вытворчасьць у 2010 годзе тытунёвых вырабаў ўстаноўлены пастановай Савету Міністраў № 1533. Згодна з гэтым дакумэнтам ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка» Нёман " у 2010 годзе зможа выоабіць 16 млрд. цыгарэт і папярос (на 1,9 млрд. штук больш, чым у 2009 годзе). Квота для СП» Тытунь Інвэст «на бягучы год засталася нязьменнай і складае 7,1 млрд. штук.

У 2009 годзе квоты на вытворчасць цыгарэт у Беларусі павялічваліся адзін раз — з 19,9 млрд. да 21,1 млрд. штук.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб’ём вытворчасьці тытунёвых вырабаў у Беларусі ў студзені-ліпені бягучага году вырас на 20,6% у параўнаньні з папярэднім годам.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Министры энергетики России, Белоруссии и Казахстана обсудили подготовку энергопакета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика