Белстат: У нафтаперапрацоўцы спад вытворчасці на 29,9%

Источник материала:  
16.08.2010 15:38 — Новости Экономики

У студзені—ліпені 2010 года падзенне вытворчасці адзначана ў нафтаперапрацоўцы і станкабудаванні.

Паводле звестак Белстата, аб"ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці зменшыўся на 29,9% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2009 года, у станкабудаўнічай і інструментальнай — на 9%.

Падзенне аб"ёмаў вытворчасці адбылося ў цэлым у паліўнай прамысловасці (на 23,8%), у тым ліку ў нафтаздабыўной — на 1,1%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці аб"ём вытворчасці за сем месяцаў гэтага года ўзрос на 19,4%, у чорнай металургіі — на 11%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 8,4%, у машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 10%, у харчовай — на 8,9%, лёгкай — на 11,2%, у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — на 13,3%, у электраэнергетыцы — на 12,2%.

Найбольшы прырост прамвытворчасці за студзень—ліпень адзначаны ў хімічнай прамысловасці — на 20,5%.

У цэлым па прамысловасці аб"ём вытворчасці ў студзені—ліпені склаў 86 трлн. 323,6 млрд. рублёў, павялічыўшыся на 9,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, аб"ём прамысловай прадукцыі павінен павялічыцца на 10—12%.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←План выполнен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика