На рэканструкцыю віцебскага аэрапорта выдаткуюць да 3 млн долараў
15.08.2010 10:03
—
Новости Экономики
Рэканструкцыя неўзабаве пачнецца ў Віцебскім аэрапорце. Плануецца, што на гэта будзе выдаткавана 2,5-3 мільёны долараў.
За гэтыя грошы плануецца пабудаваць ангары для абслугоўвання самалётаў, гатэль, рэканструяваць будынак аэравакзала ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі і нарэшце адрамантаваць ўзлётную паласу, якая была пабудавана ў 1978 годзе. Інвестарам выступіць расійска-чэшскае прадпрыемства.
Калі аэрапорт знойдзе яшчэ інвестараў, то зможа не толькі адрамантаваць, але і рэканструяваць паласу — пашырыць яе і падоўжыць. Тады ў Віцебску змогуць садзіцца самалёты вагой болей як 400 тон.