Зацверджана стратэгія развіцця транзітнага патэнцыялу на 2011—2015 гады

Источник материала:  
Зацверджана стратэгія развіцця транзітнага патэнцыялу на 2011—2015 гадыСавет міністраў Беларусі зацвердзіў стратэгію развіцця транзітнага патэнцыялу краіны на 2011—2015 гады, паведамляе прэс-служба ўрада.Чакаецца, што ў выніку выканання стратэгіі ў 2015 годзе агульны аб'ём даходаў ад транзіту (без уліку даходаў ад транзіту нафты і кошту паслуг па транзіце прыроднага газу па магістральных трубаправодах) складзе 2,4 млрд. долараў, ці 160,2% да ўзроўню 2010 года, а таксама 2,6—2,7% у ВУП. 

У прыватнасці, даходы ад транзітных палётаў замежных паветраных суднаў складуць 73,8 млн. долараў (142,8% да ўзроўню 2010 года), транзіту грузаў і пасажыраў чыгуначным транспартам — 691 млн. (135%), транзітных міжнародных аўтаперавозак — 392,2 млн. (160%), паслуг аб'ектаў прыдарожнага сервісу — 1,2 млрд. долараў (180,3%).

Даходы ад экспарту паслуг сувязі, паводле стратэгіі, павінны дасягнуць 10,2 млн. долараў (200%), транзіту нафты па магістральных трубаправодах — 220,6 млн. долараў (100%), транзіту прыроднага газу па магістральных трубаправодах — 447,4 млн. долараў (100,5%).

Адлічэнні ў бюджэт ад выкананых рэзідэнтамі міжнародных аўтамабільных перавозак транзітам праз Беларусь у 2015 годзе павінны скласці 25,4 млн. долараў, ці 155% да ўзроўню 2010-га. Адлічэнні ў бюджэт за праезд па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання плануюцца ў памеры 11,2 млн. (160%), а аб'ём платы за праезд па аўтамабільнай дарозе М-1/Е30 — 79 млн. долараў (164,6%).

Плануецца, што колькасць транзітных палётаў замежных паветраных суднаў у адзначаны перыяд складзе каля 284,6 тыс., ці 160% да ўзроўню 2010 года. Прапускная здольнасць Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" павінна павялічыцца не менш чым у два разы. Аб'ём транзіту грузаў чыгуначным транспартам дасягне 62,9 млн. т, ці 135%.

"Для павышэння транзітнай прыцягальнасці Беларусі плануецца прыняць меры па развіцці заканадаўства ў сферы забеспячэння транзіту", — паведамляе прэс-служба Саўміна.

Гаворка ідзе пра ўдасканаленне дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць аб'ектаў прыдарожнага сервісу і ўмовы транзіту.

Асаблівую ўвагу плануецца надаць ўдасканаленню тэхналогіі пагранічнага кантролю і выканання мытных, ветэрынарных, фітасанітарных працэдур пры ажыццяўленні чыгуначных і аўтамабільных транзітных перавозак у пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі.

Працягнецца будаўніцтва і рэканструкцыя рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, а таксама праца па падвышэнні якасці сервісных паслуг на аб'ектах, размешчаных уздоўж асноўных аўтамагістралей, і ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу, павышэнні хуткасці руху па чыгунцы.

Да 2015 года ў Беларусі павінна быць створана 18 транспартна-лагістычных цэнтраў і 10 лагістычных цэнтраў РУП "Белмытсервіс", з якіх 22 — на II і IX пан'еўрапейскіх транспартных калідорах, паведамляе прэс-служба ўрада.

Гэтыя і іншыя захады, адзначае прэс-служба, закліканы павысіць рэйтынгі Беларусі па такіх паказчыках, як "індэкс лагістыкі" і "гандаль праз мяжу". Паводле дадзеных паказчыкаў Беларусь прэтэндуе ўвайсці ў лік 50 вядучых краін свету.

Крынiца: Народная Воля
←Закупочные цены на молоко увеличены на 10%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика