Пажары прынеслі Расіі страты ў $15 млрд
Страты, якія панесла эканоміка РФ крыху больш чым за месяц анамальнай спякоты і справакаваных ёю пажараў, паводле папярэдніх ацэнак аналітыкаў, могуць каштаваць 1% росту ВУП у 2010 годзе: у грашовым выражэнні гэта каля $15 млрд.
Гаворка ідзе толькі пра наўпростыя выдаткі і кароткатэрміновыя наступствы для эканомікі — больш цяжкія наступствы ад разбурэння навакольнага асяроддзя ў Расіі пакуль ніхто не лічыць.На сённяшні дзень можна канстатаваць толькі скарачэнне афіцыйнага прагнозу ўраджаю збожжавых у 2010 годзе да 60–65 млн тон. Ад часовай забароны экспарту збожжавых эканоміка да канца году страціць каля $3 млрд прыбыткаў, і адбудзецца ўсплёск харчовай інфляцыі, у тым ліку праз падаражэнне харчовага імпарту. Эканамісты ING Russia падлічылі: пры ўраджаі пшаніцы ў 41 млн тон і поўнай забароне яе экспарту з РФ сярэднегадавы кошт тоны пшаніцы на ўнутраным рынку складзе каля $185 за тону. Пры такім сцэнары спажывецкая інфляцыя ў РФ па выніках 2010 году можа вырасці да 9,5%.
У выпадку, калі такі прагноз спраўдзіцца, аднаўленне ўнутранага попыту і эканамічнага росту пад пагрозай.Канкрэтнае грашовае выражэнне маюць і выдаткі, панесеныя насельніцтвам праз пагаршэнне якасці навакольнага асяроддзя, — гэта як мінімум выяўляецца ў выраслым узроўні смяротнасці і захворванняў.
Вылучыўшы грошы на аднаўленне жылля, урад наўрад ці будзе сур’ёзна «інвеставаць» у паляпшэнне якасці паветра і вады, аднаўленне лясоў, што з пункту гледжання традыцыйнай эканомікі не мае рынкавага кошту.«Пажары мы патушым і будзем лічыць, што ўсё стала на свае месцы. Гэта як мінімум глупства. Тое, што адбываецца з навакольным асяроддзем, — вынік недальнабачнай эканамічнай стратэгіі. Асушаючы калісьці балоты з мэтай будаўніцтва, ніхто не думаў пра выдаткі: лічылася, што гэта адкладзены эфект і нагрузка на будучыя пакаленні. Але эфект аказаўся больш кароткатэрміновым», — тлумачыць кіраўнік Інстытута ўстойлівага развіцця Грамадскай палаты РФ Уладзімір Захараў. На яго думку,
толькі кароткатэрміновыя выдаткі, звязаныя з засухай і пажарамі ў РФ, могуць аказацца большымі за выдаткі па ліквідацыі нядаўняй уцечкі нафты ў Мексіканскім заліве.Прафесар эканамічнага факультэта МДУ Сяргей Бабылёў адзначае, што аднаўляць балоты танней, чым тушыць пажары. «Класічным прыкладам стаў
Пра планы абваднення тарфянікаў у Маскоўскай вобласці ў пачатку жніўня заявіў губернатар Маскоўскай вобласці Барыс Громаў: ён ацэньваў іх кошт у 22 млрд руб. на працягу трох гадоў.
kommersant.ru