Сідорскі заклікаў Fishman Group паскорыць рэалізацыю праекта па будаўніцтве IT-парка
Сустракаючыся 6 жніўня ў Мінску са старшынёй савета дырэктараў гэтай кампаніі Эялем Фішманам, прэм’ер адзначыў: «Фактычна ідзе трэці год рэалізацыі праекта, але няма тэмпаў работ па забудове парка».
Сідорскі нагадаў, што некалькі гадоў таму Беларусь аб’явіла адкрыты конкурс па забудове
У адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам рэалізацыя праекта павінна завяршыцца ў 2014 годзе. «Але ў адпаведнасці з графікам забудовы, які дала кампанія Fishman Group, у 2014 годзе закончыцца толькі будаўніцтва першай чаргі з аб’ёмам інвестыцый 100 мільёнаў долараў. Гэта не вырашае тую задачу, якая вызначана інвестыцыйным дагаворам, падпісаным вашай кампаніяй з урадам», — падкрэсліў прэм’
Кіраўнік урада нагадаў, што Fishman Group мае эксклюзіўны дагавор на забудову
«Магчыма, вашай кампаніі патрэбна падтрымка. Калі вам трэба дапамагчы, неабходна падумаць, якім чынам мы можам скарэктаваць тыя рашэнні, якія мы прымалі ў 2008 годзе. Мы гатовыя абмеркаваць гэтыя пытанні», — заявіў прэм’ер.
Паводле слоў Сідорскага, неабходна дакладна вызначыцца з тэмпамі і тэрмінамі рэалізацыі работ, каб завяршыць праект у прызначаныя тэрміны. «Магчыма, вы прапануеце іншую схему, якая падтрымае ў цэлым інвестыцыйны праект», — звярнуўся ён да Фішмана.
Прэм’
У адказ Эяль Фішман заявіў, што для рэалізацыі праекта патрэбна будзе больш часу, чым планавалася першапачаткова. Прычым, як сцвярджае кіраўнік кампаніі, гэта звязана не з сусветным крызісам. «Больш за два гады мы страцілі на рашэнне бюракратычных працэдур, звязаных з пачаткам будаўнічых работ», — падкрэсліў Фішман.
Але на дадзены момант, дадаў ён, створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі праекта.
***
Fishman Group — адзін з найбуйнейшых у Ізраілі
Андрэй Кажамякін, БелаПАН