"Беларусы, па вялікім рахунку, крызіс нават не заўважылі "
19.07.2010
—
Новости Экономики

Нагадаем, згодна з апошнімі звесткамі Белстата, намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата ў маі склала 1 млн. 158,4 рубля (прыкладна 386 долараў па цяперашнім курсе).
У 2011 годзе, паводле слоў Лукашэшнкі, упор будзе зроблены на павышэнне зарплат нізкааплачваных катэгорый работнікаў: у сельскай гаспадарцы, сістэме адукацыі і ахове здароўя. "Настаўнікаў, урачоў, нянечак, выхавацеляў у дзіцячым садку трэба "падцягваць". І калі мы ў наступным годзе ў два разы павялічым ім зарплаты і вырасце сярэдняя зарплата па краіне, тады ў людзей і настрой будзе добры", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Узровень зарплаты, падкрэсліў ён, неабходна падцягваць да сярэднееўрапейскага, паведамляе БелаПАН.
Крынiца: Народная Воля