Піваварная кампанія Carlsberg павялічыла сваю долю ў ААТ «Аліварыя»
Піваварная кампанія Carlsberg павялічыла сваю долю ў ААТ «Аліварыя» (Мінск) з 30 да 47%. Пра гэта паведаміла дырэктар па камунікацыях Carlsberg Group ва Усходняй Еўропе Таццяна Антончык.
Яна адзначыла, што «пакуль
у кампаніі няма планаў па пакупцы кантрольнага пакета акцыі (51%)».Раней абмяркоўвалася магчымасць пашырэння магутнасцяў беларускага прадпрыемства і будаўніцтва новай вытворчай плошчы.
«Канкрэтных планаў па пашырэнні магутнасцяў мінскай пляцоўкі ў нас няма. Для кампаніі цяперашнія магутнасці дастатковыя»,— зазначыла Антончык.
Паводле звестак, апублікаваных на сайце Беларускай
На піўзаводзе «Аліварыя» пакуль не каментуюць дадзеную здзелку.
Даведка. «Аліварыя» з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі вытворцам піва. У маі 2008 года ААТ «Піўзавод «Аліварыя» стала часткай міжнароднага канцэрна Carlsberg A/S, які выкупіў долю Baltic Beverages Holding. На дадзены момант Carlsberg з’яўляецца стратэгічным інвестарам і адным з галоўных акцыянераў «Аліварыі».
Марына Носава, БелаПАН