Найбуйнейшы вытворца гарэлкі ў свеце перадумаў купляць Nemiroff
07.07.2010 10:00
—
Новости Экономики
Польская кампанія Central European Distribution Corporation (CEDC), найбуйнейшы вытворца гарэлкі ў свеце, адмовіўся ад удзелу ў конкурсе на пакупку ўкраінскай Nemiroff.
У кампаніі адзначылі, што Nemiroff змог за некалькі гадоў стварыць вельмі моцны брэнд, аднак яго набыццё не адпавядае планам польскай кампаніі. На працягу апошніх трох гадоў вытворца алкаголю уклаў у Расію больш як паўтара мільярда долараў і зараз займае трывалую пазіцыю на мясцовым рынку.
У 2009 годзе Nemiroff прынёс прыбытак у $38,3 мільёна. Па дадзеных СМІ,
за Nemiroff яго ўладальнікі (група прыватных інвестараў) могуць атрымаць больш за $300 мільёнаў.Korrespondent.net