Беларусь патрабуе склікаць пленум Эканамічнага суда
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі.
Спагнаньне мыта Расеяй закранае інтарэсы больш чым 70 прадпрыемстваў абедзьвюх краін і прыносіць шкоду каапэрацыйным сувязям. Таму Мінюст просіць суд склікаць пленум і разгледзець заяву ўрада Беларусі аб прыпыненьні спагнаньня Расеяй мыта на нафтапрадукты да канчатковага разгляду пытаньня ў судзе.
Міністэрства юстыцыі лічыць мэтазгодным прасіць суд правесьці пасяджэньне пленума ў магчыма кароткія тэрміны. Яно запрасіла на пленум кіраўнікоў арбітражных судоў усіх краінаў СНД.
21 красавіка калегія Эканамічнага суда СНД прыняла ў вытворчасьць пазоў беларускага ўраду да ўраду Расеі, каб адмяніць уведзенае Расеяй ад 1 студзеня гэтага года мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Судовае пасяджэньне калегіі па гэтым пытаньні прызначана на 7 верасьня.
Радыё Свабода