131 дзяржава купляла беларускае
29.06.2010 08:55
—
Новости Экономики
Паводле апошніх звестак Мінэканомікі, у студзені - красавіку гэтага года Беларусь гандлявала са 163 краінамі свету: тавары пастаўляліся на рынкі 131 дзяржавы, імпартавалася прадукцыя, якая выраблена ў 141 краіне.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў згаданы перыяд сталі Расія, на якую прыпадае 48,6% ад усяго аб’ёму тавараабароту, Украіна - 6,7:, Нідэрланды, - 6,1%, Германія - 4,5%, Кітай - 3,7%, Польшча - 3,5%, Італія, Злучанае Каралеўства - па 1,7%, Бразілія - 1,6%, Латвія, - 1,4%.
З агульнага аб’ёму экспарту рэспублікі на долю Расіі прыходзілася 39,1%, астатніх краін Садружнасці - 13%, краін ЕС - 31,3%, астатніх краін - 16,6%. Імпарт з Расіі склаў 56% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД - 6%, краін ЕС - 20,5%, астатніх краін - 17,5%.