Новы танкер з венесуэльскай нафтай прыбыў у Адэсу

Источник материала:  
20.06.2010 15:28 — Новости Экономики

Танкер «Мінерва Сафія» з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбыў напярэдадні ўвечары ў порт Адэсы. Пра гэта паведамілі ў дыспетчарскай Адэскага марскога гандлёвага порта.

Выгрузка 80 тыс. 147 т нафты пачалася ў ноч з 19 на 20 чэрвеня і скончыцца да 23.00 21 чэрвеня. Пасля заканчэння зліву венесуэльскай нафты ў берагавыя ёмістасці будзе арганізавана далейшая дастаўка партыі прадукту з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод чыгуначным шляхам.


БЕЛТА
←Белорусские власти угрожают перекрыть газ в Европу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика