Еўра пайшло ў рост
Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, 16 чэрвеня ў таргах далярам ўдзельнічала 26 банкаў. Попыт склаў 80 млн. 599 тыс. даляраў, прапанова — 54 млн. 167 тыс., аб’ём — 80 млн. 599 тыс.
Курс еўра вырас на 42 пункты да 3.717 рублёў (трохтыднёвы максімум).Аб’ём здзелак — 7 млн. 739 тыс. еўра, попыт — 7 млн. 802 тыс., прапанова — 4 млн. 840 тыс. У таргах удзельнічалі 23 банкі.
Расійскі рубель падаражэў з 95,93 да 96,87 беларускага рубля. Попыт склаў 261 млн. 579 тыс. расійскіх рублёў, прапанова — 169 млн. 680 тыс., аб’ём таргоў — 261 млн. 571 тыс.
Курс кошыка валют да беларускага рубля павялічыўся на 0,71% і на 17 чэрвеня складае 1.028,15 рубля (чэрвеньскі максімум). З пачатку года кошык патаннеў на 0,78%. Пры гэтым каціроўка долара павялічылася на 5,41%, расійскага рубля — на 2,33%, еўра — знізілася на 9,46%.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.