Урад не каментуе ўчорашні ўльтыматум Расіі наконт газу
16.06.2010
—
Новости Экономики

Першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец сказаў па тэлефоне карэспандэнту «Свабоды», што не ведае пра заявы расійскага прэзідэнта.
«Я з працы прыходжу ў 23 гадзіны, таму не бачыў і не чуў ніякіх заяваў».
На пытанне, ці мае ж доўг Беларусь за газ, спадар Таўпянец параіў звяртацца ў «Белтрансгаз», бо Міністэрства энергетыкі не займаецца гаспадарчымі пытаньнямі.
«Ёсьць два суб’екты гаспадарання «Белтрансгаз» і «Газпром», якія заключылі кантракты і дзейнічаюць адпаведна кантрактам. Таму калі хочаце ведаць хто плаціў ці не плаціў…Хаця гэта, шчыра кажучы, не вашыя пытанні».