Сямашка: Гэта наша жалезабэтоннае патрабаваньне

Источник материала:  
Сямашка: Гэта наша жалезабэтоннае патрабаваньне

Афіцыйны Менск увязвае стварэньне Мытнага кодэксу ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі з адменай уведзенага ад 1 студзеня 2010 году расейскага экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты.

Пра гэта заявіў у Парыжы першы віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка на штогадовай міжнароднай канфэрэнцыі вытворцаў калійных угнаеньняў.

"Падпісаньне Мытнага кодэксу павінна быць увязана з адменай мыта на нафту і нафтапрадукты. Адмена гэтага мыта для Беларусі — гэта наша жалезабэтоннае патрабаваньне", — сказаў У.Сямашка. — "Калі б расейскі бок пагадзіўся адмяніць мыта хаця б ад 1 студзеня 2011 году, беларускі бок удзельнічаў бы ў перамовах 28 траўня і падпісаў бы Мытны кодэкс. Але расейцы не пагадзіліся".

Паводле спадара Сямашкі, перамовы аб стварэньні Мытнага саюзу і падпісаньні Мытнага кодэксу будуць працягнутыя.

"Мы ня бразгалі дзьвярыма. Я думаю, што ўсё завершыцца станоўча. Ідэя Мытнага саюзу паходзіць з Расеі, а канкрэтна — ад прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна".
←Отрицательное сальдо внешней торговли товарами Беларуси превысило $2 млрд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика