Беларускія трактары для Афрыкі збяруць у Латвіі

Источник материала:  
01.06.2010 11:00 — Новости Экономики

На вытворчасці кампаніі AMO Plant ў латвійскай Елгаве будуць збіраць трактары беларускага заводу МТЗ, якія прызначаны для экспарту ў краіны Афрыкі.

У сярэдзіне чэрвеня на заводзе адбудзецца прэзентацыя сабраных трактароў.

«Ужо вядома, што на прэзентацыю запрошаныя прадстаўнікі Ганы.

На прэзентацыю прыедуць і прадстаўнікі з Бангладэш, якія зацікаўленыя ў набыцці трактароў», — адзначыў ён.

Паводле дамовы з МТЗ, елгаўскі завод можа збіраць да 1200 трактароў у год.

Пакупнікоў для тэхнікі прадпрыемства павінна шукаць самастойна, прычым прадаваць трактары можна толькі ў тых краінах, дзе няма прадстаўніцтваў МТЗ.
ЯВ, паводле Delfi.lt

←Pfister помогает дизайнерам создавать уникальную сантехнику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика