Расія павялічыла экспартную пошліну на нафту да $292
01.06.2010 11:48
—
Новости Экономики
Расія з сённяшняга дня павялічыла экспартную пошліну на нафту да $292,1 за тону. Гэта прадугледжана прынятай расійскім урадам пастановай. Ранейшы памер пошліны складаў $284 за тону нафты.
БЕЛТА
Экспартныя пошліны на светлыя нафтапрадукты павышаюцца з $203,7 да $209,1 за тону, на цёмныя нафтапрадукты — са $109,7 да $112,7 за тону.
Да светлых нафтапрадуктаў, на якія распаўсюджваюцца пошліны, адносяцца лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы. Да ліку цёмных нафтапрадуктаў аднесены вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты, нафтавы кокс, нафтавы бітум і іншыя рэшткі ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод.
Нулявыя экспартныя пошліны ўстаноўлены на нафтавы кальцынаваны кокс.
БЕЛТА