Расея зноў знайшла антыбіётыкі ў беларускай прадукцыі
27.05.2010
—
Новости Экономики

Паводле "Россельхознадзора", падчас праведзеных дасьледаваньняў якасьці прадукцыі, у сухім малацэ, у сыры "Галандзкі", сухой падсырнай сываратцы і кансэрваваным какаве са згушчаным малаком і цукрам – былі знойдзеныя антыбіётыкі.
Нагадаем, ад 15 траўня расейскі "Роспотребнадзор" увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі.
Гэта было зьвязана з тым, што ў мясе беларускай птушкі знойдзены даксіцыклін (тэтрацыклінавы антыбіётык).