Курс даляра вырас да 3.000 рублей, еўра ўпаў да 3.673 рублёў

Источник материала:  
25.05.2010 14:13 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 25 мая біржавых таргоў вырас на 5 рублёў і склаў 3.000 рублёў.

Паводле БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 27 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 14 млн. 58 тыс. (попыт — 14 млн. 58 тыс., прапанова — 8 млн. 454 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 28 банкаў. Курс знізіўся на 1,55 рубля да 95,45 рубля. Аб’ём таргоў склаў 346 млн. 858 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 216 млн. 758 тыс., прапанова — 353 млн. 858 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 14 млн. 837 тыс. (попыт — 14 млн. 777 тыс., прапанова — 19 млн. 401 тыс.), а курс знізіўся на 74 рублі да адзнакі 3.673 рублі за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 1,10% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.017,01 рубля супраць 1.028,31 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,86%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 4,79%, да расійскага рубля знізіўся на 0,83%, да еўра — умацаваўся на 10,54%. На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Аляксей Арэшка, БелаПАН.

←Пошлина на нефть составляет до четверти стоимости нефтепродуктов продуктов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика