Расія ўкладзе $1 мільярд ва ўран у Намібіі
20.05.2010 14:37
—
Новости Экономики
Расія разлічвае ў 2010 годзе набыць долі ў радовішчах ўрану ў Намібіі і інвеставаць у гэтую краіну каля мільярда даляраў. Пра гэта заявіў кіраўнік «Росатама» Сяргей Кірыенка.
Намібія займае чацвёртае месца ў свеце па здабычы ўрана і забяспечвае 10% сусветнай вытворчасці.Расія, у сваю чаргу, з’яўляецца адным з сусветных лідэраў па выкарыстанні ўрану ў мірных мэтах.
«Расатам» у апошнія гады актыўна спрабуе выйсці на замежныя рынкі. У прыватнасці, у 2009 годзе было падпісана пагадненне аб сумеснай распрацоўцы уранавых радовішчаў з Манголіяй.
ЯВ, паводле lenta.ru