Місію МВФ прымаюць у Мінску
Падчас перамоў з уладамі будуць закрануты пытанні
Акрамя гэтага, плануецца разгляд перспектыў і форм далейшага супрацоўніцтва Беларусі з МВФ. Раней прадстаўнікі беларускіх улад заяўлялі пра магчымасць абмеркавання новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр 4 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на фоне ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.
«Цяпер мы ў МВФ крэдытаў не просім. МВФ, Сусветны банк заявілі, што Беларусь прайшла стадыю рэцэсіі. Праблем сёння няма ў нас з бюджэтам. Таму мы ў МВФ не запытваем дадатковых крэдытаў», — сказаў прэзідэнт.«Мы будзем з імі супрацоўнічаць, але гэта супрацоўніцтва перайшло ў разрад кансультатыўных паслуг», — дадаў ён.
У канцы сакавіка Беларусь атрымала апошні транш крэдыту МВФ на 670 млн. долараў у межах праграмы крэдытавання
«Мы вельмі ўдзячныя МВФ і іншым фінансавым інстытутам за іх падтрымку ў гэты няпросты час для нашай эканомікі. Мы гэта будзем памятаць заўсёды», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю Рэйтэр.
Як раней паведамляў БелаПАН, у лісце пра намеры ў эканамічнай палітыцы, які прэм’
«У кантэксце падрыхтоўкі новага пяцігадовага плана мы фармулюем парадак дня структурных рэформ на перыяд, які выходзіць за межы праграмы. У найбліжэйшыя некалькі гадоў структурныя рэформы будуць сканцэнтраваны на ўмацаванні інстытуцыйных асноў макраэканамічнай стабільнасці, што дазволіць рынкавым механізмам адыграць значную ролю ў размеркаванні рэсурсаў і стымуляваць развіццё прыватнага сектара за кошт спынення рэгулявання і прыватызацыі. Мы будзем цесна супрацоўнічаць з МВФ, Сусветным банкам і іншымі міжнароднымі арганізацыямі ў пытанні паслядоўнасці і хуткасці рэалізацыі структурных рэформаў», — адзначалася ў лісце. Аляксей Арэшка, БелаПАН
БелаПАН