Першая партыя вэнэсуэльскай нафты прыбыла ў Беларусь
Зараз работнікі заводу рыхтуюцца зьліваць нафту ў спэцыяльныя ёмістасьці.
Дамоўленасьць аб пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь была дасягнутая ў сакавіку 2010 году на сустрэчы прэзыдэнтаў абедзвюх краін у Каракасе. Аб'ём "пробнай" партыі вэнэсуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тысяч тонаў. Танкер з нафтай выправіўся з Вэнэсуэлы 2 красавіка.
У перавозцы вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Плянуецца, што кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць выпраўляцца па два саставы.
Цяпер эканамісты дэтальна разьлічваюць рэнтабэльнасьць транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь праз Адэскі порт. У выпадку спрыяльнага завяршэньня экспэрымэнту грузапаток можа складаць да 4 мільёнаў тонаў нафты за год.
Беларусь і Украіна ўжо падрыхтавалі міжурадавае пагадненьне аб транзыце нафты з Вэнэсуэлы. Літва таксама прапанавала свой Клайпедскі порт для транспартаваньня нафты з Вэнэсуэлы.
БелаПАН