Долар стаіць непахісна

Источник материала:  
30.04.2010 16:01 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 30 красавіка біржавых таргоў не змяніўся і складае 2.961 рубель.

Паводле звестакБеларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам бяруць удзел 27 банкаў. Попыт на паўночнаамерыканскую валюту у пяць раз перавысіў прапанову. Аб’ём здзелак склаў 27 млн. 779 тыс. (попыт — 27 млн. 779 тыс., прапанова — 5 млн. 360 тыс.).

У таргах расійскім рублём узялі ўдзел 27 банкаў. Курс вырас на 0,47 рубля да 101,57 рубля. Аб’ём таргоў склаў 403 млн. 688 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 419 млн. 505 тыс., прапанова — 403 млн. 688 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 12 млн. 264 тыс. (попыт — 12 млн. 277 тыс., прапанова — 3 млн. 239 тыс.), а курс вырас на 26 рублёў да 3.934 рублёў.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

←Белорусы предпочли бытовой техники продукты питания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика