10 млрд еўра са структурных фондаў ЕС атрымае Польшча ў 2011-м
У аўторак Еўрапейская камісія прадставіла праект бюджэту ЕС на 2011 год. Мяркуецца, што выдаткі перавысяць 142 млрд.
Гэта першы гадавы бюджэт, сфармаваны ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай, а значыць, паводле больш хуткай, прасцейшай працэдуры. І больш дэмакратычнай. Рада ЕС і парламент першы раз надзеленыя роўнымі правамі падчас прыняцця бюджэту.
Саюзны бюджэт на наступны год будзе вельмі шчодрым у дачыненні да Польшчы. З 42,5 млрд, прызначаных для структурных фондаў, больш чым 10 млрд пойдзе Польшчы.
У 2011 годзе назапашванне выдаткаў з бюджэту ЕС толькі распачнецца, таму што толькі ў найбліжэйшыя тры гады будуць завершаныя найбуйнейшыя і найбольш дарагія праекты, што фінансуюцца з бюджэту ЕС, напрыклад, ключавыя праекты аўтамагістраляў і хуткасных дарог, чыгунак, буйных заводаў па ачыстцы сцёкавых водаў і г.д.
Акрамя таго, тысячы польскіх студэнтаў будуць карыстацца магчымасцямі праграмы навуковага абмену ЕС Erasmus. У 2011 годзе з яе будзе выдаткоўвацца да 200 тысяч субсідый.
wyborcza.biz