Курс даляра застаўся на адзнацы 2.980 рублёў

Источник материала:  
08.04.2010 16:09 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна‑фондавай біржы 8 красавіка застаўся на адзнацы 2.980 рублёў.

Паводле БФВБ, попыт склаў 74 млн. 830 тыс. даляраў, прапанова — 82 млн. 691 тыс., аб’ём — 82 млн. 691 тыс.

Курс еўра знізіўся з 3.987 да 3.966 рублёў, што з’яўляецца самым нізкім значэннем пасля 26 лютага. Аб’ём таргоў склаў 14 млн. 919 тыс. еўра, попыт — 14 млн. 919 тыс., прапанова — 16 млн. 820 тыс.

Курс расійскага рубля паменшыўся на 0,37 рубля да адзнакі 101,37. Попыт склаў 385 млн. 308 тыс., прапанова — 391 млн. 637 тыс., аб’ём — 385 млн. 308 тыс.

Курс кошыка валют да беларускага рубля знізіўся на 0,30% і на 9 красавіка складае 1.062,06 рубля, што з’яўляецца мінімальным паказчыкам пасля 13 сакавіка.

З пачатку года курс кошыка вырас на 2,49%, даляра — на 4,09%, расійскага рубля — на 7,08%, еўра — зменшыўся на 3,41%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Аўтар: Аляксей Арэшка, БелаПАН

←Беларусь начала антидемпинговое расследование в отношении украинского пива

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика