ДМК Беларусі і аўтаканцэрн BMW AG падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Источник материала:  
ДМК Беларусі і аўтаканцэрн BMW AG падпісалі мемарандум аб узаемаразуменніПадпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і найбуйнейшым сусветным аўтавытворцам — канцэрнам BMW AG (Германія). Пра гэта паведаміла прэс-служба ДМК.У Дзяржаўным мытным камітэце 11 сакавіка адбылася сустрэча намесніка старшыні камітэта Леаніда Досава з прадстаўніком кіраўніцтва канцэрна BMW AG (Германія) Патрыкам Вадашыкам. У сустрэчы ўзяў удзел Аудрус Сінкявічус — генеральны дырэктар UAB Autoimex (Літва), афіцыйнага імпарцёра BMW у Беларусі.

Канцэрн BMW AG выпускае ў год больш як 1 млн. аўтамабіляў, што прадаюцца па ўсім свеце. Асноўныя вытворчыя магутнасці кампаніі сканцэнтраваныя ў Германіі (Дзінгольфінг, Рэгенсбург, Лейпцыг, Мюнхен) і ЗША (Спартанбург). Таксама аўтамабілі збіраюцца на прадпрыемствах у Тайландзе, Малайзіі, Індыі, Егіпце, ПАР, В'етнаме, Расіі.

Гэта ўжо дзесяты па ліку мемарандум аб узаемаразуменні паміж ДМК Беларусі і чарговым найбуйнейшым сусветным аўтавытворцам.

ДМК таксама падпісаў 9 сакавіка мемарандум аб узаемаразуменні з кампаніяй Chevrolet Central and Eastern Europe LLC (Шэўрале Цэнтральная і Усходняя Еўропа), вытворцам аўтамабіляў маркі Chevrolet. З'яўляючыся падраздзяленнем канцэрна General Motors, кампанія Chevrolet Central and Eastern Europe LLC з'яўляецца пастаўшчыком легкавых аўтамабіляў у Беларусь.

Зараз дзейнічаюць мемарандумы аб узаемаразуменні, падпісаныя з вытворцамі легкавых аўтамабіляў Volkswagen, Kia, Audi, Skoda, Volvo, Sitroёn, Peugeot, Nissan, Chevrolet і BMW.

Як тлумачаць у ДМК, практыка заключэння мемарандумаў аб узаемаразуменні з буйнымі вытворцамі прадукцыі (уладальнікамі таварных знакаў) скіравана на забеспячэнне празрыстасці і адсутнасць неабгрунтаваных затрымак пры мытным афармленні тавараў, паскарэнне тавараабароту цераз мытную мяжу Беларусі і падтрыманне роўных умоў для ўсіх беларускіх імпарцёраў.

←Делегация Всемирного банка посетит Беларусь на следующей неделе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика