На пабудову транспартна-лагістычнага комплекса ў раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» пойдзе больш за 150 млн долараў
11.03.2010 17:00
—
Новости Экономики
Пад будаўніцтва транспартна-лагістычных комплексаў вызначана 13 пляцовак на Міншчыне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.
Зараз праца ідзе па 10 праектах.
Адзін з буйных — «Прылессе» — пабудуюць у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Кошт гэтага праекта — больш за 150 мільёнаў долараў. Рэалізоўваць яго будуць з удзелам іранскіх інвестыцый.
Лагістычныя цэнтры, у асноўным, размесцяць у Мінскім, Дзяржынскім і Валожынскім раёнах – там, дзе сканцэнтраваны транзітныя шляхі.