Курс рубля да даляра паступова “акругляецца”
11.03.2010
—
Новости Экономики
Курса беларускага рубля да даляра працягвае скараць гістарычныя максымумы. Фінансавы інтэрнэт-партал infobank.by дае параўнальную табліцу суадносінаў рубля да амэрыканскай валюты.Першым у гісторыю фінансаў Беларусі ўвайшоў “Парытэтбанк”, які яшчэ напярэдадні выставіў даляр на продаж за 3000 рублёў і сёньня працягвае трымацца абранай лініі – 3009 рублёў. У іншых банкаўскіх установах апэтыты больш стрыманыя і набыць даляр можна за 2970-2980 рублёў.
Найлепшы курс продажу рубля па-ранейшаму ў банка “Масква-Мінск” – 2950 за 1 даляр ЗША.
Той жа “Парытэтбанк” выбіўся і ў лідэры гандлю эўрапейскай валютай – 1 эўра тут каштуе 4080 рублёў. У іншых банках вартасьць эўра ацэньваецца ў 4010 – 4050 рублёў.